Цитата:
Сообщение от Sveta
... про ГМО..особисто я буду першою, хто посадить у себе такі сади, якщо, генна інженерія, все ж таки, добереться і до сортів яблуні  . Це буде прорив у садівничій галузі, адже, під себе, можна посадити ідеальний сорт.
|
Света, не дай Божа, калі яны так дабяруцца да яблыні! Што атрымаецца ў выніку? Несумленная канкурэнцыя «супергатунка» з існуючымі гатункамі, што прывядзе да выцясненьня існуючага багацця разнастайнасці й знішчэньню генафонду яблыні.
Спачатку ў прамысловых пасадках будуць вынішчаны існуючыя сады, потым у дробных прысядзібных гаспадарках. А хто заклаў малады сад - не паспее яго акупіць. Спыняцца працы па традыцыйнай селекцыі. Затым паступова будуць знішчаныя апошнія выспы генетычнае разнастайнасці яблыні - памалагiчныя сады (з-за фінансавага цяжару іх утрыманьня, а яшчэ скажуць пра «нямэтазгоднасць»).
І гэта мы нічога не гаворым пра бяспеку ГМА для здароўя й пра тое, што будзе ў нашчадства раслін пры далейшых скрыжаваньнях з удзелам гэтай штукі.
Што б ні крычалі «генныя інжынеры» пра бяспеку, трэба разумець усяго 2 рэчы:
1) яны фінансава і арганізацыйна матываваныя;
2) яны паняцця наогул не маюць пра гэтыя моманты - проста ня могуць ведаць на сучасным узроўні развіцця навукі.
І добра б яны для соі маніпулявалі генамі (хай сабе іншае, але) соі - iмкнуцца жа ўставіць у ланцужок гены то мыша, то свіньні, то яшчэ якое паскудства (гэта калі верыць журналістам).
Жыццё, спадчыннасць, іх сутнасць, механізмы, выконваемая праграма - гэта бясконца складана, «промысел Божы». А тут гэтыя малпы з гранатамі... Сумны жарт атрымаўся