![]() |
|
|
#11 | |
|
Увлеченный
Регистрация: 20.10.2011
Адрес: Мiнск
Сообщений: 336
Сказал(а) спасибо: 598
Поблагодарили 1,656 раз(а) в 301 сообщениях
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Цитата:
![]() ![]() Рабiў такую канструкцыю як спробу праз гэта дасягнуць дзьвух мэтаў: 1) каб дрэва на 62-396 трывала й устойлiва стаяла; 2) каб атрымаць моцнае харчаваньне пладаносячага дрэва з боку каранёвай сiстэмы - з той лёгiкi, што 3 кар. сiстэмы лепей за адну. Досвед высветлiў, што ў вынiку не атрымалася наогул нiчога для дасягненьня тых што адное, што другой мэтаў. Такiм чынам, лiчу "тэхналёгiю" марнай i бяссэнсоўнай, так рабiць - губiць час: дадатковая нiкому (ў тым лiку дрэву) не патрэбная праца :) Што тычыцца ўстойлiвасьцi дрэваў на 396 падшчэпе пад цяжарам ураджаю й супраць ветра, то значна лепшыя вынiкi можна атрымаць, калi зрабiць прышчэпу высака (см на 25-30 вышэй традыцыйнай) й заглубiць маладое дрэўца пры высадцы. Але й тут не абыйдзецца бяз тлустага мiнуса: нават калi засыпем каранi й заглыбляемую частку падшчэпы якой-небудзь максiмальна сыпучай, друзлай глебай, напрыклад чорным торфам - усё роўна згубiм год цi 2 з-за дрэннага развiцця дрэўца ў першыя часы. А калi ў суглiнак - то будзе той яшчэ тормаз. А наогул, для сябе падшчэпу 62-396 выкрэслiў назаўсёды пасля апошняй зiмы (найбольш жорсткая лакальна на маёй дзялянцы за апошнiя 25 гадоў!!), што б пра яе хто нi пiсаў. Упершыню за ўвесь час згубiў (!) 3 дарослых дрэва на 396, а таскама загiнулi свабодна растучыя 396-е пад будучыя прышчэпы - былi здаровыя (й нават бязвiрусныя), ня мелi нiякiх праблемаў. Тыя ж самыя тры гатункi яблынi (а таксама iншыя) побач на падшчэпах (ПБ-4, Б7-35, 106-13, ММ106, 54-118, 5-25-3) ня пацярпелi й блiзка, каб так, што тыя на 396. Магчыма (не маю iншай версii), 396 зiмаўстойлiвы ў больш кантынентальных клiматычных умовах. Пашкоджваючыя фактары гэтай бядовай зiмы былi наступныя: 1) зiма прыйшла раптам i на месяц раней, чым заўсёды, дрэвы не падрыхтавалiся, ўвесь сад быў зялёны, як у вераснi; 2) перад маразамi была доўгая й глыбокая адлiга (да +8°С); 3) амаль без анiякай паўзы пасля адлiгi раптам прыйшлi марозы з моцным, стабiльным паўночным ветрам. 7-га студзеня ранiцай -33,0°С, 8-га студзеня а 9 ранiцы -35,8°С (рэкорд, такога пры мне нiколi не было). Але, прыкладна 30-35 км на паўночны захад (Маладзечна) й на паўднёвы ўсход (Мiнск) такiх жорсткiх марозаў не было, то мне так пашанцавала :) Хто з культураў/гатункаў не пацярпеў вонкава, таксама амаль што ня меў квiценьня. Вось такi год. Глабальнае пацяпленьне ![]() Ой, нешта шмат накалякаў, прабачце ) |
|
|
|
|
| 16 пользователя(ей) сказали cпасибо: | andreikaFA (28.11.2017), did_Panas (29.11.2017), Moonvalley (29.11.2017), Mykola (07.12.2017), Senpolia (28.11.2017), Sveta (27.11.2017), Zaja (27.11.2017), Біолог (27.11.2017), Бойківчанин (28.11.2017), Деметра (28.11.2017), евгения (27.11.2017), Ирина X (27.11.2017), ирина96 (04.02.2018), Нина (28.11.2017), Нина_И (28.11.2017), Рома (29.11.2017) |
| Социальные закладки |
| Опции темы | |
| Опции просмотра | |
|
|
Похожие темы
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| Персик (Только сорта и агротехника) | marchell | Плодовый сад | 2196 | 17.03.2024 15:45 |
| Абрикос (сорта и агротехника) | kusochek-blina | Плодовый сад | 1831 | 06.04.2017 11:35 |
| Картофель, агротехника | Aliso | Клуб знатоков и любителей картофеля | 1785 | 16.02.2016 21:26 |
| Яблоня | хомячок | Плодовый сад | 1740 | 11.10.2015 18:43 |
| Яблоня | садовник | Плодовый сад | 1804 | 21.10.2012 02:05 |