Re: Яблоня
Света, я вельмі ўзрадаваны! Адное толькi - нешта Аўксiс не падобны сам на сябе...
Беларускі сiнап каштаваць-дэгуставаць не раней, чым вясной (пачынаючы з сакавіка) ))
Дай, калi ласка, сваю адзнаку Кандзiлю Нікіціна. Згубiў яго, цi варта шукаць, бо гатунак не распаўсюджаны? А Бельфлёр жоўты цi атрымалася прышчапіць? Як разумею, тронкі былі ўжо прарослыя, калі даехалі, і трэба было ўменне на ўзроўнi высокага мастацтва, каб зрабіць.
|