Вельмі падабаўся гатунак Ginger Gold.
У мінулым року былі сігналкі, але мяне тут не было )) Вось цяпер пакаштаваў.
Не выкарыстоўваю прынцыпова ніякіх апрацовак - праблем з грыбнымі хваробамі няма. Ніводны яблык не быў пашкоджаны восамі ці маніліяй.
Першыя сасьпелыя плады сталі валіцца прыкладна з 10 верасьня. Улічваючы, што гэты сезон пачаўся рана й меў падвышаныя супраць нормы тэмпературы, лічу ў маіх умовах гатунак восеньскім, але не позьнелетнім. Большую частку (першага ўраджаю мо з 3 кг) зьняў тыдзень назад, нехта яшчэ вісіць. Зьнятыя ў слабой прахалодзе пакуль ніяк не зьмяняюцца. OrangePippin паведамляе для гатунку тэрмін захоўваньня/ўжываньня 1-2 месяцы; а з пазьнейшым пасьпяваньнем у мяне - мяркую, прынамсі 2 мес.
Па выніках лічу яго тут цалкам зіматрывалым. Гэта з улікам зімы 2016/17 (лакальны рэкорд -35,8 з моцным ветрам хутка пасьля глыбокай адлігі), калі упершыню за ўсе гады страціў колькі дрэваў яблыні ды мо 3 сьлівы. Што дзіўна, грушы й вішні тады не пацярпелі, хіба што грушы ня мелі квіценьня...
На суперкарлікавай падшчэпе ПБ-4 (на кроплі) дрэнна разьвіваецца - мяркую, яна яму не падыходзіць.
Вегетатыўная асаблівасьць - імкненьне разгалінавацца з 1 месца на некалькі галінак "мятлой". Непрыгожа, трэба рэзаць (на мой пагляд). У цэлым росласьць знаходжу сярэдняй, не больш.
Яблык неафарбаваны, пры пасьпяваньні набывае колер слановай косткі / далікатны жоўты, "сьвеціцца". Вельмі доўгія пладаножкі - да 7 см (!)
Плады з лёгкай тэндэнцыяй да падоўжанасьці, на некаторых праглядаецца невялікая рабрыстасьць, памер не вельмі аднастайны: 140-200 г.
Мякаць далікатная, не грубая, але сакавітая, ні ў якім разе не ватная, вельмі прыемная.
Плады баяцца ўдараў.
Густ выдатны. Яблык вельмі салодкі, але цукар не "прымітыўны", а смачны - прабачце за тэкст, не адмысловец, як гэта апісаць. Высакародная кісьлінка толькі падкрэсьлівае рэдкую гарманічнасьць. Пасьля ежы ў роце застаецца сьветлы, вельмі прыемны прысмак.
Нагадвае па фактуры мякаці, густу й выгляду стары амерыканскі гатунак Бельфлёр жоўты - за той розніцай, што той мае больш "цыліндрычныя" плады й сьпее ў сьнежні/12 (у мяне).
Ўвесну планую зрабіць сабе 2 асобныя дрэвы: на 106-13 і на 118-м.

---------- Post added at 00:36 ---------- Previous post was at 00:28 ----------
Забыўся дадаць: мусіць, гатунак можа быць каштоўным для ўмоваў поўначы Ўкраіны. А далей на поўдзень - ці не. Бо там невядома як і рана пасьпее, захоўвацца ня будзе?
________________
Parentage:
Possibly Golden Delicious and Albemarle Pippin
Originates from:
Nelson County, Virginia, United States
Introduced: 1960s