Показать сообщение отдельно
Старый 27.11.2017, 21:29   #769
Dim
Увлеченный
 
Регистрация: 20.10.2011
Адрес: Мiнск
Сообщений: 336
Сказал(а) спасибо: 598
Поблагодарили 1,656 раз(а) в 301 сообщениях
Dim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond repute
По умолчанию Re: Яблоня(сорта и агротехника)

Цитата:
Сообщение от Sveta Посмотреть сообщение
Діма, що ви можете сказати про цю технологію? Переваги? Недоліки? Дуже упереджено відношусь, але, можливо, є якість плюси, про які я не знаю.
Света, мы ж быццам былi на "ты"
Рабiў такую канструкцыю як спробу праз гэта дасягнуць дзьвух мэтаў:
1) каб дрэва на 62-396 трывала й устойлiва стаяла;
2) каб атрымаць моцнае харчаваньне пладаносячага дрэва з боку каранёвай сiстэмы - з той лёгiкi, што 3 кар. сiстэмы лепей за адну.
Досвед высветлiў, што ў вынiку не атрымалася наогул нiчога для дасягненьня тых што адное, што другой мэтаў.
Такiм чынам, лiчу "тэхналёгiю" марнай i бяссэнсоўнай, так рабiць - губiць час: дадатковая нiкому (ў тым лiку дрэву) не патрэбная праца :)
Што тычыцца ўстойлiвасьцi дрэваў на 396 падшчэпе пад цяжарам ураджаю й супраць ветра, то значна лепшыя вынiкi можна атрымаць, калi зрабiць прышчэпу высака (см на 25-30 вышэй традыцыйнай) й заглубiць маладое дрэўца пры высадцы. Але й тут не абыйдзецца бяз тлустага мiнуса: нават калi засыпем каранi й заглыбляемую частку падшчэпы якой-небудзь максiмальна сыпучай, друзлай глебай, напрыклад чорным торфам - усё роўна згубiм год цi 2 з-за дрэннага развiцця дрэўца ў першыя часы. А калi ў суглiнак - то будзе той яшчэ тормаз.
А наогул, для сябе падшчэпу 62-396 выкрэслiў назаўсёды пасля апошняй зiмы (найбольш жорсткая лакальна на маёй дзялянцы за апошнiя 25 гадоў!!), што б пра яе хто нi пiсаў. Упершыню за ўвесь час згубiў (!) 3 дарослых дрэва на 396, а таскама загiнулi свабодна растучыя 396-е пад будучыя прышчэпы - былi здаровыя (й нават бязвiрусныя), ня мелi нiякiх праблемаў. Тыя ж самыя тры гатункi яблынi (а таксама iншыя) побач на падшчэпах (ПБ-4, Б7-35, 106-13, ММ106, 54-118, 5-25-3) ня пацярпелi й блiзка, каб так, што тыя на 396.
Магчыма (не маю iншай версii), 396 зiмаўстойлiвы ў больш кантынентальных клiматычных умовах. Пашкоджваючыя фактары гэтай бядовай зiмы былi наступныя:
1) зiма прыйшла раптам i на месяц раней, чым заўсёды, дрэвы не падрыхтавалiся, ўвесь сад быў зялёны, як у вераснi;
2) перад маразамi была доўгая й глыбокая адлiга (да +8°С);
3) амаль без анiякай паўзы пасля адлiгi раптам прыйшлi марозы з моцным, стабiльным паўночным ветрам. 7-га студзеня ранiцай -33,0°С, 8-га студзеня а 9 ранiцы -35,8°С (рэкорд, такога пры мне нiколi не было). Але, прыкладна 30-35 км на паўночны захад (Маладзечна) й на паўднёвы ўсход (Мiнск) такiх жорсткiх марозаў не было, то мне так пашанцавала :)
Хто з культураў/гатункаў не пацярпеў вонкава, таксама амаль што ня меў квiценьня. Вось такi год. Глабальнае пацяпленьне
Ой, нешта шмат накалякаў, прабачце )
Dim вне форума   Ответить с цитированием
16 пользователя(ей) сказали cпасибо:
andreikaFA (28.11.2017), did_Panas (29.11.2017), Moonvalley (29.11.2017), Mykola (07.12.2017), Senpolia (28.11.2017), Sveta (27.11.2017), Zaja (27.11.2017), Біолог (27.11.2017), Бойківчанин (28.11.2017), Деметра (28.11.2017), евгения (27.11.2017), Ирина X (27.11.2017), ирина96 (04.02.2018), Нина (28.11.2017), Нина_И (28.11.2017), Рома (29.11.2017)