Показать сообщение отдельно
Старый 26.11.2017, 22:27   #765
Dim
Увлеченный
 
Регистрация: 20.10.2011
Адрес: Мiнск
Сообщений: 336
Сказал(а) спасибо: 598
Поблагодарили 1,656 раз(а) в 301 сообщениях
Dim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond reputeDim has a reputation beyond repute
По умолчанию Re: Яблоня(сорта и агротехника)

Цитата:
Сообщение от Sveta Посмотреть сообщение
... В наших умовах зимує добре, у вегетацію йде без пошкоджень.
Дадам, што, на мой погляд, гатунак мае запас па зімаўстойлівасьці для ўмоў Украіны. Выгадоўваю яго шмат гадоў. Заўсёды без анiякiх зiмовых пашкоджваньняў, штогод звыш разумнай меры ўраджай, нягледзячы на ​​дапамогу кветкаеда. Калі хто яго паатруціць, то будзе вымушаны абрываць завязі ўручную, інакш абмяльчэньне яблыкаў. А завязяў на дарослым дрэве тысячы ...
Парша сімвалічна прысутнічае на некаторых пладах, але абсалютна непрынцыпова, гэта значыць як праблема адсутнічае цалкам.
Гэта ў маіх значна больш вільготных умовах, чым украінскіх. І прынцыпова без хімічных апрацовак, т. ч. ніводнай.
У мясцовых умовах гатунак мае адну праблему - колькасьць цёпласьцi. У год з больш прахалодным летам і раньняй восеньню набірае меньшы густ. Штогадовы звышцяжар на зімаўстойлівасьць не ўплывае (ці ўсё ж зніжае, але яе дастаткова). У норме здымаю ўраджай напрыканцы кастрычніка (10).
Захоўваецца ў склепе з земляной падлогай (добрая вiльготнасьць) да лютага выдатна, у сакавіку-красавiку пачынаюць вянуць.
Верагодна, апыленьне ня ёсьць прынцыповай праблемай. Калі падчас квіценьня дрэнныя ўмовы для апыленьня (ну акрамя моцных замарозкаў, было раз), колькасць завязяў не змяншаецца, але яблыкі маюць 1 або нуль семачак - тады небарака заквітае летам другі раз пры шчыльна вісячых яблыках.
Гатунак настолькі сумленны і працавіты, што цяжка з кім параўнаць. Ведаю шмат гатункаў, якiя здольныя даваць звышураджай, але каб так кожны год...
Ня ўпэўнены, як іншыя слабарослые падшчэпы, але 62-396 яму, на мой погляд, не падыходзіць - шмат гадоў на гэтай падшчэпе (прычым на трох адразу - гаспадар песціўся))) даваў дробныя яблыкi пры добрым мiнеральным харчаваньнi.
Асноўнае дрэва на даволi магутным 5-25-3. Памер кроны цалкам памерны, не сказаць кампактны. Т. ч. росласть гатунка сярэдняя альбо ніжэй (з-за штогадовай звышураджайнасцi).
Вось нейкія фоткi трапiліся пад руку.

---------- Post added at 21:46 ---------- Previous post was at 21:44 ----------

Ой, трэба ж запампаваць на файлаабменьнiк. Зараз зраблю

---------- Post added at 22:27 ---------- Previous post was at 21:46 ----------




















Последний раз редактировалось Dim; 26.11.2017 в 23:03. Причина: Выправiў памылку
Dim вне форума   Ответить с цитированием
20 пользователя(ей) сказали cпасибо:
andreikaFA (28.11.2017), did_Panas (27.11.2017), jeck1975 (28.11.2017), Kalina (26.11.2017), Moonvalley (26.11.2017), Mykola (28.11.2017), Natali_BK (05.02.2018), ntyrti (27.11.2017), skifnk (30.11.2017), Sveta (26.11.2017), Tasedu (29.11.2017), Therion (26.11.2017), Zaja (26.11.2017), Бойківчанин (26.11.2017), Ветка (28.11.2017), евгения (27.11.2017), ирина96 (04.02.2018), Нина (27.11.2017), Нина_И (27.11.2017), язичник (26.11.2017)